Вось толькі не ведаю, ці ў той раздзел я памясціў тэму... Выбачайце. Думаю, што гэта яшчэ толькі пачатак... ============================================= Вось гэты аўтамабіль: http://abw.by/allpublic/sell/1941834/
Сёння увечары з'ездзіў паглядзець гэты экземпляр. Яшчэ калі глядзеў на абв, адразу заўважыў, што аўтамабіль ні разу не фарбавалі (акрамя бампераў і накладак, потым гэта пацвердзілася). Ды і люстэркі ад 123 незвычайна выглядалі на 126. Калісьці гэта была мадэль 380 SE. Потым туды ўпедзюрылі 3л рухавік з МКПП і спідометрам ад 123. Адразу скажу, што рухавіку кранты. З першага разу не запусціўся. Потым запусціўся, але не трымаў Х.Х.
Роднага рухавіка не засталося. Уладальнік сцвярджае, што ён купіў аўтамабіль ужо такім.
380 SE, 1982 г.в. Колер: №493 "Пырскі шампанскага". З опцый: 440 (Tempomat), 466 (ц/з), 470 (АБС), 531 (аўтаматычная антэна), 580 (кандыцыянер), 590 (тэрмальныя шклы) , 254 ("Бэкер Еўропа"), 260 (адсутнасць пазначэння мадэлі на крышцы багажніка), 812 (дынамікі ззаду). Інтэр'ер - тканіна бэжавага колеру.
Tempomat - там жа, дзе і 8-цыл. рухавік. Ц/з не працуе. АБС не працуе. Аўтаматычнай антэны няма - замест яё нейкая заглушка - астаткі ад савецкай антэны (я так думаю), якую "укалгасілі". Сама дрэннае - падобна, што у дахе зрабілі адтуліну і паставілі яшчэ адну антэну.
Кандыцыянер: блок кіравання, па-мойму, прысутнічае, але ясна тое, што яго няма.
Тэрмальныя шклы па кругу, але правае пярэдняе шкло звычайнае, заднія глухія фортачкі заклеены чорнай плёнкай, а задняя шыба, як гэта і характэрна для тэрмашыб, мае невялічкі бялёсы развод ў куту - прыкмету расслаення. Спераду есць ветравеі (на сметнік іх).
Магнітола канешне ж адсутнічае, але дома ў мяне ляжыць такая як патрэбна.
Заднія дынамікі "укалгасілі" нейкія меламаны. Іду ў заклад, што штатныя дынамікі ігралі лепей. Тыя ж спадары спаганілі пярэднія дзвярныя абшыўкі: па-першае, трэба быць ідыётам, каб "пасадзіць аркестр сабе ў дупу (рус. в жопу)", а па-другое, замест тканіны, спераду і ззаду, зроблены нейкія чорныя устаўкі з дэрмаціну - гэта папраўна - у Нямеччыне можна заказаць патрэбную тканіну. Дзвярныя унутраныя ручкі ў вельмі дрэнным стане. Дрэва вакол іх таксама. Заднія падгалоўнікі ад 126, але яны незразумелага чорнага колеру. Прысутнічае задняя шторка незразумелага паходжання.
Сядзенні падраныя, але пругкія. Заднія проста забруджаныя.
Дрэва знята - гаспадар аддаў яго на рэстаўрацыю (але чамусьці без дрэва, якое каля рычага КПП): прамысловым фенам знімаецца лак і т.д. (са слоў гаспадара).
Ушчыльняльнік задняй шыбы у добрым стане. Вада у багажнік, я думаю, не цячэ. Адзіны дэфект:
Бамперы і накладкі на дзвярах пафарбаваны не вельмі добра. На кузаве ёсць агмені (рус. очаги) карозіі, але невялічкія. Крышку багажніка, на жаль, не адкрываў, але па-мойму пад хромавай накладкай яна цэлая (слабае месца). Астатняе па кузаву бачна па фота. Пад дно не заглядаў, але парог варылі толькі ў адным месцы - спераду справа.
Хром на накладках прыкручаны шрубамі. Пярэдні бампер мае невялікую дзірачку. Плюс - наяўнасць вечкі (рус. крышечкі) адтуліны для буксіроўкі.
Дыскі мне не падабаюцца і на мой погляд ніякай гістарычная цэннасці не прадстаўляюць. Шыны Мішлен. Тыя дыскі што на фота у аб'яве - зараз стаяць на 123 (на ім гаспадар прыехаў). 123 у вельмі добрым стане. Але пасля зносін з гаспадаром у мяне застаўся невялічкі асадак.
Капот мае невялікі дэфект. Вось што была знойдзена пад капотам. Каля блока АБС завадскі дыягнастычны раздым.
Грыль не мае папярочных і падоўжнай хромавых планак. Пластык мае невялікі дэфект.
Эмблема выцвіла.
Правы пярэдні паварот разбіты. І фары неяк уперад тырчаць.
================== П.С. У працэсе рэдагавання...
__________________________
Автомобиль: 200 D (123.120)
Откуда: Менск
Последний раз редактировалось Floyd 10 май 2010 00:42, всего редактировалось 4 раз(а).
ауто у цяжкiм стане, але пры наяунасцi жадання, часу i грошау усё атрымаецца! так сама можна пашукаць iншы экзэмпляр для рэстаурацыi. як кажуць - цяжкi лёс, але трэба змагацца!!!
ауто у цяжкiм стане, але пры наяунасцi жадання, часу i грошау усё атрымаецца! так сама можна пашукаць iншы экзэмпляр для рэстаурацыi. як кажуць - цяжкi лёс, але трэба змагацца!!!
Гэты камплектны, акрамя рухавіка і АКПП. Ні разу не фарбаваны. Гэта вялізны плюс. Нефарбаваныя (значыць, што і аўто не фарбавалі - см. артыкул Dr. Diesel) абмежавальнікі дзвярэй:
__________________________
Автомобиль: 200 D (123.120)
Откуда: Менск
Последний раз редактировалось Floyd 10 май 2010 00:40, всего редактировалось 1 раз.
ранкам сдзiшся у цягнiк масква-брэст, у гадзiн 11 там. глядзiш ауто, калi падабаецца купляеш i вяртаешся на iм, а не у вечары вяртаешся цягнiком. на усё адзiн дзень
ранкам сдзiшся у цягнiк масква-брэст, у гадзiн 11 там. глядзiш ауто, калi падабаецца купляеш i вяртаешся на iм, а не у вечары вяртаешся цягнiком. на усё адзiн дзень
Пра гэта усё я ведаю...
__________________________
Автомобиль: 200 D (123.120)
Откуда: Менск
Floyd молодец! Очень полезная тема! Машина конечно подъемная, но вкинешь в неё....Экземпляр 91 года куда лучше (по фото). Как вариант напряги брестских одноклубников для первоначального осмотра и если по подробным фото покажется, что ничего, то можно будет ехать.
_________________ Лучше быть, чем слыть.
__________________________
Автомобиль: Автомобиль 1 : w202 1.8 HFM 09.10.1996 Автомобиль 2 : Газ-21Р 1970 Автомобиль 3 : w123 240d 1977 Автомобиль 4 : vw polo 1.4 2007 В ожидании Dodge Charger 1969-1970 =========== Ex Автомобиль : ford granada 2-door 1977 Ex Автомобиль : vw golf 2 1.6 1987
Откуда: поселок Реставраторов
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете добавлять вложения