WWW.MBCLUB.BY
https://mbclub.by/forum/

Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.
https://mbclub.by/forum/viewtopic.php?f=21&t=80158
Страница 1 из 7

Автор:  Floyd [ 09 май 2010 23:46 ]
Заголовок сообщения:  Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Вось толькі не ведаю, ці ў той раздзел я памясціў тэму... Выбачайце.
Думаю, што гэта яшчэ толькі пачатак... :D
=============================================
Вось гэты аўтамабіль:
http://abw.by/allpublic/sell/1941834/

Сёння увечары з'ездзіў паглядзець гэты экземпляр. Яшчэ калі глядзеў на абв, адразу заўважыў, што аўтамабіль ні разу не фарбавалі (акрамя бампераў і накладак, потым гэта пацвердзілася). Ды і люстэркі ад 123 незвычайна выглядалі на 126.
Калісьці гэта была мадэль 380 SE. Потым туды ўпедзюрылі 3л рухавік з МКПП і спідометрам ад 123. Адразу скажу, што рухавіку кранты. З першага разу не запусціўся. Потым запусціўся, але не трымаў Х.Х.
Изображение

Роднага рухавіка не засталося. Уладальнік сцвярджае, што ён купіў аўтамабіль ужо такім.
Изображение
Изображение
Изображение

380 SE, 1982 г.в. Колер: №493 "Пырскі шампанскага". З опцый: 440 (Tempomat), 466 (ц/з), 470 (АБС), 531 (аўтаматычная антэна), 580 (кандыцыянер), 590 (тэрмальныя шклы) , 254 ("Бэкер Еўропа"), 260 (адсутнасць пазначэння мадэлі на крышцы багажніка), 812 (дынамікі ззаду). Інтэр'ер - тканіна бэжавага колеру.

Tempomat - там жа, дзе і 8-цыл. рухавік.
Ц/з не працуе.
АБС не працуе.
Аўтаматычнай антэны няма - замест яё нейкая заглушка - астаткі ад савецкай антэны (я так думаю), якую "укалгасілі".
Изображение
Сама дрэннае - падобна, што у дахе зрабілі адтуліну і паставілі яшчэ адну антэну.
Изображение

Кандыцыянер: блок кіравання, па-мойму, прысутнічае, але ясна тое, што яго няма.
Изображение
Изображение

Тэрмальныя шклы па кругу, але правае пярэдняе шкло звычайнае, заднія глухія фортачкі заклеены чорнай плёнкай, а задняя шыба, як гэта і характэрна для тэрмашыб, мае невялічкі бялёсы развод ў куту - прыкмету расслаення. Спераду есць ветравеі (на сметнік іх).
Изображение
Изображение

Магнітола канешне ж адсутнічае, але дома ў мяне ляжыць такая як патрэбна. :)
Изображение
Изображение


Заднія дынамікі "укалгасілі" нейкія меламаны. Іду ў заклад, што штатныя дынамікі ігралі лепей.
Изображение
Изображение
Тыя ж спадары спаганілі пярэднія дзвярныя абшыўкі: па-першае, трэба быць ідыётам, каб "пасадзіць аркестр сабе ў дупу (рус. в жопу)", а па-другое, замест тканіны, спераду і ззаду, зроблены нейкія чорныя устаўкі з дэрмаціну - гэта папраўна - у Нямеччыне можна заказаць патрэбную тканіну. Дзвярныя унутраныя ручкі ў вельмі дрэнным стане. Дрэва вакол іх таксама.
Заднія падгалоўнікі ад 126, але яны незразумелага чорнага колеру. Прысутнічае задняя шторка незразумелага паходжання.
Изображение
Изображение
Изображение

Сядзенні падраныя, але пругкія. Заднія проста забруджаныя.

Дрэва знята - гаспадар аддаў яго на рэстаўрацыю (але чамусьці без дрэва, якое каля рычага КПП): прамысловым фенам знімаецца лак і т.д. (са слоў гаспадара).
Изображение

Ушчыльняльнік задняй шыбы у добрым стане. Вада у багажнік, я думаю, не цячэ.
Адзіны дэфект:
Изображение

Бамперы і накладкі на дзвярах пафарбаваны не вельмі добра.
На кузаве ёсць агмені (рус. очаги) карозіі, але невялічкія. Крышку багажніка, на жаль, не адкрываў, але па-мойму пад хромавай накладкай яна цэлая (слабае месца).
Астатняе па кузаву бачна па фота. Пад дно не заглядаў, але парог варылі толькі ў адным месцы - спераду справа.
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение

Хром на накладках прыкручаны шрубамі. :evil: Пярэдні бампер мае невялікую дзірачку. Плюс - наяўнасць вечкі (рус. крышечкі) адтуліны для буксіроўкі.
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение

Дыскі мне не падабаюцца і на мой погляд ніякай гістарычная цэннасці не прадстаўляюць. Шыны Мішлен.
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Тыя дыскі што на фота у аб'яве - зараз стаяць на 123 (на ім гаспадар прыехаў). 123 у вельмі добрым стане. Але пасля зносін з гаспадаром у мяне застаўся невялічкі асадак.

Капот мае невялікі дэфект.
Изображение
Вось што была знойдзена пад капотам.
Изображение
Каля блока АБС завадскі дыягнастычны раздым.
Изображение


Грыль не мае папярочных і падоўжнай хромавых планак. Пластык мае невялікі дэфект.
Изображение

Эмблема выцвіла.
Изображение

Правы пярэдні паварот разбіты. І фары неяк уперад тырчаць.
Изображение
Изображение
Изображение


==================
П.С. У працэсе рэдагавання...

Автор:  Cvejt [ 10 май 2010 00:06 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

ауто у цяжкiм стане, але пры наяунасцi жадання, часу i грошау усё атрымаецца! так сама можна пашукаць iншы экзэмпляр для рэстаурацыi. як кажуць - цяжкi лёс, але трэба змагацца!!! :friends:

Автор:  Floyd [ 10 май 2010 00:11 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Cvejt писал(а):
ауто у цяжкiм стане, але пры наяунасцi жадання, часу i грошау усё атрымаецца! так сама можна пашукаць iншы экзэмпляр для рэстаурацыi. як кажуць - цяжкi лёс, але трэба змагацца!!! :friends:

Гэты камплектны, акрамя рухавіка і АКПП. Ні разу не фарбаваны. Гэта вялізны плюс.
Нефарбаваныя (значыць, што і аўто не фарбавалі - см. артыкул Dr. Diesel) абмежавальнікі дзвярэй:
Изображение

Автор:  Cvejt [ 10 май 2010 00:38 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

тым больш, рухавiк и кп пры жаданнi можна адшукаць, салон i iншае можна адрамантаваць, цi пашукаць донара. :)

Автор:  Cvejt [ 10 май 2010 00:42 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

дыскi падобны на BORBET, сустракаюцца на126

Автор:  Floyd [ 10 май 2010 00:43 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Cvejt писал(а):
дыскi падобны на BORBET, сустракаюцца на126

Ды і на 123 сустракаюцца. Мне яны не падабаюцца.

Автор:  Floyd [ 10 май 2010 00:45 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Cvejt писал(а):
тым больш, рухавiк и кп пры жаданнi можна адшукаць, салон i iншае можна адрамантаваць, цi пашукаць донара. :)

Так. Гэты рухавік дарма многімі не любім і, я думаю, ад яго больш жадаюць пазбавіцца.
Па салону шмат ёсць новага.

Автор:  Floyd [ 10 май 2010 00:47 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Жадаў паглядзіць гэты, але ён у Брэсце. Можа як збяруся ехаць, дык тады...
http://abw.by/allpublic/sell/1991708/

Автор:  Cvejt [ 10 май 2010 00:54 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Floyd писал(а):
Жадаў паглядзіць гэты, але ён у Брэсце. Можа як збяруся ехаць, дык тады...
http://abw.by/allpublic/sell/1991708/

на фота выглядае добра, трэба глядзець)))

Автор:  Floyd [ 10 май 2010 00:57 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Cvejt писал(а):
Floyd писал(а):
Жадаў паглядзіць гэты, але ён у Брэсце. Можа як збяруся ехаць, дык тады...
http://abw.by/allpublic/sell/1991708/

на фота выглядае добра, трэба глядзець)))

Далекавата ехаць... :unknown:

Автор:  Cvejt [ 10 май 2010 01:11 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

ранкам сдзiшся у цягнiк масква-брэст, у гадзiн 11 там. глядзiш ауто, калi падабаецца купляеш i вяртаешся на iм, а не у вечары вяртаешся цягнiком. на усё адзiн дзень 8)

Автор:  Cvejt [ 10 май 2010 01:14 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

кошт бiлета прыблiзна 30000руб.)))

Автор:  Floyd [ 10 май 2010 01:16 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Cvejt писал(а):
ранкам сдзiшся у цягнiк масква-брэст, у гадзiн 11 там. глядзiш ауто, калi падабаецца купляеш i вяртаешся на iм, а не у вечары вяртаешся цягнiком. на усё адзiн дзень 8)

Пра гэта усё я ведаю... :roll:

Автор:  Cvejt [ 10 май 2010 01:29 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

дык у чым справы? ;)

Автор:  Shurik [ 10 май 2010 08:46 ]
Заголовок сообщения:  Re: Справаздача аб праглядзе w126 ў Мінску.

Floyd молодец! Очень полезная тема!
Машина конечно подъемная, но вкинешь в неё....Экземпляр 91 года куда лучше (по фото). Как вариант напряги брестских одноклубников для первоначального осмотра и если по подробным фото покажется, что ничего, то можно будет ехать.

Страница 1 из 7 Часовой пояс: UTC + 2 часа [ Летнее время ]
Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group
http://www.phpbb.com/